Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2016, 18:21

У Беларусі памер дапамог пры нараджэнні дзяцей за год павялічыўся на 15,2 працэнта

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў маі бягучага года памер дапамог пры нараджэнні дзяцей у параўнанні з маем мінулага года павялічыўся на 15,2 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу ўзмацненню матэрыяльнай падтрымкі сем'яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, падкрэслілі ў Белстаце.

Памер аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці ў маі бягучага года склаў пры нараджэнні першага дзіцяці - Br17 млн; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br23,8 млн. Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў у маі бягучага года складаў на першае дзіця - Br2,5 млн; на другое і наступных дзяцей - Br2,8 млн; на дзіця-інваліда - Br3,2 млн.

У Беларусі на 1 студзеня бягучага года пражывала 1 824 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Статыстычны агляд падрыхтаваны Белстатам да Дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі