Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 13:35

У Беларусі падрыхтаваны праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падрыхтаваны праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год на аснове прапаноў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі і іншых зацікаўленых арганізацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

У 2019-м плануецца правядзенне работ па 392 тэмах. Сярод іх - распрацоўка больш як 340 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ), якія датычацца розных галін эканомікі і сфер дзейнасці. Каля 270 з іх будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі патрабаваннямі. Плануецца таксама падрыхтаваць 30 змяненняў у дзеючыя стандарты і адно - у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза.

Аб'ектамі стандартызацыі будуць цыстэрны для перавозкі небяспечных грузаў, прамысловыя клапаны, садовае абсталяванне, лямпы, выключальнікі для электрапрыбораў, бытавыя электрапрыборы, кабелі, матэрыялы для дарожнага будаўніцтва, сродкі проціпажарнай абароны, парфумерна-касметычная прадукцыя, вадкія нафтапрадукты, паліва, прадукцыя для дзіцячага харчавання, тэкстыль, калготы, скура, абутак, стацыянарныя трэнажоры і інш.

Азнаёміцца з праектам плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год можна на сайце Дзяржстандарту ў раздзеле "Стандартызацыя/Праграмы работ". Прапановы і заўвагі можна накіроўваць не пазней за 2 лістапада 2018 года па e-mail: belst@gosstandart.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі