Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі на выхадных пацяплее

Грамадства 19.03.2018 | 13:13
Фота з архіва
Фота з архіва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выхадных пацяплее, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні маразы паступова пойдуць на спад, і на выхадных пацяплее. На працягу рабочага тыдня захаваецца паніжаны тэмпературны рэжым, па начах яшчэ будуць маразы, але ў дзённы час паветра будзе прагравацца", - сказалі ў Гідрамеце.

У аўторак, 20 сакавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны будзе адчувацца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах Віцебскай і Гомельскай абласцей пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 5-11 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краіны паветра панізіцца да мінус 12-15 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Пад уплывам франтальнага раздзелу ўначы 21 сакавіка ў асобных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У чацвер, 22 сакавіка, пераважна па паўночнай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 6-12 градусаў марозу, месцамі пры праясненнях паветра панізіцца да мінус 13-15 градусаў. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У пятніцу, 23 сакавіка, пераважна па паўночнай частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, месцамі пры праясненнях - мінус 8-11 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

"На выхадных у начны час будуць невялікія маразы, а дзённая тэмпература будзе станоўчай", - адзначылі ў Гідрамеце. У суботу і нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў ніжэй за нуль, удзень - 1-7 градусаў цяпла.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.