Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2018, 13:22

У Беларусі на гэты год намечаны капітальны рамонт амаль 1,2 тыс. дамоў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 2018 год намечаны капітальны рамонт амаль 1,2 тыс. дамоў, паведаміў журналістам начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 2018 год запланаваны да рамонту 1191 аб'ект. На сёння ў рабоце знаходзіцца 568 аб'ектаў, з іх 86 ужо завершаны, інакш кажучы акты прыёмкі ў эксплуатацыю падпісаны і прыняты. Астатнюю колькасць плануецца завяршыць да канца года", - сказаў Генадзь Аксціловіч.

У адпаведнасці з дзяржпраграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" да 2020 года плануецца штогод забяспечыць выкананне капітальнага рамонту жылых дамоў у аб'ёме не менш як 3 працэнты ад усяго жылога фонду.

Адказваючы на пытанне, ці будуць задзейнічаны сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця пры цеплавой мадэрнізацыі будынкаў, начальнік аддзела адказаў: "На сёння гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі і ўзгаднення праекта нарматыўнага прававога акта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі