Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2019, 13:59

У Беларусі на бягучым тыдні пахаладае

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палавіне тыдня яшчэ захаваецца цёплае сырое надвор'е з тэмпературным фонам на 4-6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. У другой палавіне тыдня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам перыферыі антыцыклону з цэнтрам над поўначчу Еўрапейскай Расіі, - адзначылі ў Белгідрамеце. - Антыцыклон сфарміраваны ў арктычным паветры і да канца рабочага тыдня ў Беларусі тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы, а па ўсходзе краіны ён будзе на 1-3 градусы ніжэйшы за норму".

Аўторак чакаецца без істотных ападкаў, толькі ўдзень месцамі па ўсходзе рэспублікі пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, месцамі яна панізіцца да нуля - мінус 1 градуса, удзень будзе ад 3 градусаў цяпла па ўсходзе краіны да 12 градусаў па паўднёвым захадзе.

У сераду, 20 лістапада, будзе без істотных ападкаў, толькі ўначы і раніцай па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, па ўсходзе пры праясненнях будзе ад нуля да мінус 2 градусаў, удзень чакаецца 2-9 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 11 градусаў.

У чацвер, 21 лістапада, таксама істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай будзе слабы туман. У дзённы час месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным складзе 0-7 градусаў цяпла, толькі ўначы па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 1-3 градусаў, а ўдзень па паўднёвым захадзе будзе 8-9 градусаў цяпла.

У пятніцу, 22 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу, магчымы слабы галалёд. Уначы будзе 1-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 9-10 градусаў. Удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах рэспублікі будзе крыху цяплей - уначы ад нуля да плюс 3 градусаў, удзень - 3-5 градусаў цяпла.

У суботу, 23 лістапада, у асноўным абыдзецца без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 9-10 градусаў, удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах рэспублікі ўначы будзе ад нуля да плюс 2 градусаў, удзень - 3-5 градусаў цяпла.

У нядзелю, 24 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях - мінус 8-10 градусаў, удзень чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, у заходніх раёнах рэспублікі ўначы будзе нуль - плюс 3 градусы, удзень - 3-5 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі