Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 19:58

У Беларусі на 100 вакансій прыпадае 111 беспрацоўных

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на канец верасня 2016 года на 100 заяўленых вакансій прыпадала 111 беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец верасня 2015 года - 159 чалавек). Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня 2016 года склала 40,3 тыс. чалавек, што на 7,9 працэнта менш, чым на канец верасня 2015 года, і на 5,6 працэнта менш, чым на канец жніўня 2016 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня бягучага года склаў 0,9 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня мінулага года - 1 працэнт).

У студзені-верасні бягучага года на ўлік было пастаўлена 187,3 тыс. чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 127,4 тыс. чалавек, або 68 працэнтаў ад колькасцІ тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 124,8 тыс. чалавек, у тым ліку 81,6 тыс. беспрацоўных, або 65,4 працэнта ад колькасці ўсіх працаўладкаваных.

На канец верасня ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 33,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі