Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2018, 12:21

У Беларусі могуць скараціць тэрміны планавага адключэння гарачай вады

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі могуць скараціць тэрміны планавага адключэння гарачай вады летам, паведаміў журналістам начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрствам сумесна з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі праводзіцца аналіз і работа адносна магчымасці скарачэння тэрмінаў адключэння спажыўцоў ад гарачага водазабеспячэння", - сказаў Генадзь Аксціловіч.

Планавае адключэнне гарачага водазабеспячэння ў 2017 годзе склала не больш за 14 дзён. Былі прыклады, калі гарачую ваду адключалі і на тыднёвы тэрмін.

Начальнік аддзела таксама паведаміў, што цяпер у Мінску праводзіцца эксперымент па дыстанцыйным здыманні паказанняў групавых прыбораў уліку расходу вады. Паводле яго слоў, эксперымент паспяховы, работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца.

"Пад кіраўніцтвам Мінсувязі функцыянуе рабочая група па стварэнні ўніфікаванай платформы кантролю сродкаў вымярэння з магчымасцю дыстанцыйнага здымання", - адзначыў Генадзь Аксціловіч. Вызначаны асноўныя напрамкі гэтай работы. У прыватнасці, плануецца прапрацаваць механізм замены парку індывідуальных прыбораў уліку гарачага і халоднага водазабеспячэння на прыборы з дыстанцыйным здыманнем паказанняў. Будзе падрыхтавана ўся нарматыўная база. Начальнік аддзела ўдакладніў, што на сёння размова ідзе аб замене ўсіх прыбораў уліку, аднак пакуль дачасна гаварыць аб тэрмінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі