Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2019, 17:21

У Беларусі летам будуць працаваць 6,2 тыс. аздараўленчых дзіцячых лагераў

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летам бягучага года 6,2 тыс. аздараўленчых лагераў розных форм адкрыюць свае дзверы для дзяцей па ўсёй Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У летні перыяд 2019 года плануецца арганізаваць работу 6,2 тыс. аздараўленчых лагераў (у 2018-м было 5885), з іх каля 1,7 тыс. - з кругласутачным знаходжаннем і 4,5 тыс. - з дзённым знаходжаннем дзяцей. Ахоп аздараўленнем плануецца на ўзроўні мінулага года - 36,1 працэнта", - сказаў Эдуард Тамільчык.

У лагерах усіх тыпаў змогуць аздаравіцца больш за 388 тыс. дзяцей, з іх 222,5 тыс. - у лагерах з дзённым знаходжаннем, 165,5 тыс. - з кругласутачным. План аздараўлення летам у бягучым годзе павялічаны амаль на 20 тыс. чалавек.

Традыцыйна ўвага будзе ўдзелена катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы: дзецям-сіротам, з інваліднасцю, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, у розных тыпах лагераў плануецца аздаравіць каля 12 тыс. дзяцей-сірот, больш за 4 тыс. дзяцей-інвалідаў (многія з іх змогуць правесці гэты перыяд летніх канікул разам з бацькамі). Розныя формы аздараўлення і занятасці прапануюць амаль 98 працэнтам дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама адносна якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

У аздараўленчых лагерах працы і адпачынку цікава і з карысцю правядуць час 14 тыс. непаўналетніх.

Прафарыентацыю і практыка-арыентаванае навучанне моладзі ў летні сезон можна цудоўна сумяшчаць з аздараўленнем, для чаго ў Беларусі развіваюць дзейнасць профільныя лагеры для высокаматываваных дзяцей, напрыклад для юных археолагаў, тэхнікаў, эколагаў.

Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па напрамках: мастацкі, тэхнічны, турыстычна-краязнаўчы, спартыўны і інш.

Папулярная ў дзяцей і такая форма аздараўлення старшакласнікаў, як профільныя палатачныя лагеры - не толькі абаронна-спартыўнага профілю, але і лінгвістычнага, лідарскага, валанцёрскага і іншых. "Тут апраўдаў сябе такі механізм, як "лагер у лагеры", калі палаткі размяшчаюцца на тэрыторыі стацыянарных лагераў, што дае магчымасць знізіць затраты на стварэнне інфраструктуры", - рэзюмаваў Эдуард Тамільчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі