Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 16:16

У Беларусі клопат аб ветэранах застанецца прыярытэтам сацыяльнай палітыкі дзяржавы - Касцевіч

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі клопат аб ветэранах застанецца прыярытэтам сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 30-годдзю ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (БГАВ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ад імя ўрада Ірына Касцевіч павіншавала Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, у радах якога больш за 2,5 млн чалавек, з 30-годдзем з дня ўтварэння. "Кожны з вас прайшоў нялёгкі працоўны, а многія - і баявы шлях, унёс дастойны ўклад у развіццё нашай суверэннай дзяржавы. Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі, ініцыятыўнасці, добрасумленнаму стаўленню да справы паспяхова вырашаюцца задачы па патрыятычным выхаванні моладзі, прапагандзе лепшых традыцый Айчыны, кансалідацыі грамадства. Ваш бясцэнны жыццёвы вопыт і мудрая парада будуць запатрабаваны заўсёды", - гаворыцца ў прывітанні.

Клопат аб ветэранах - адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы - гэты курс будзе прадоўжаны, будуць прымацца ўсе неабходныя меры па ўдасканаленні сістэмы сацабароны, пенсійнага забеспячэння, медыцынскага і сацыяльнага абслугоўвання, падкрэсліла міністр.

Ірына Касцевіч уручыла ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі прэм'ер-міністра Беларусі.

Міністр пажадала ветэранам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, душэўнай цеплыні, невычэрпнай энергіі і міру. Паводле яе слоў, распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм, накіраваных на паляпшэнне жыцця ветэранаў і ўсяго беларускага народа, ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з БГАВ, рэгіянальнымі ветэранскімі арганізацыямі. "Адзначаючы 30-годдзе ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, мы ўпэўнены, што будучага ў нас з вамі намнога больш, чым мінулага", - сказала Ірына Касцевіч.

Ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства абароны ўручыў ветэранам памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура. Ён падкрэсліў: "Мы ганарымся ветэранамі і будзем заўсёды верныя свяшчэнным традыцыям вялікага пакалення". Як адзначаецца ў прывітанні міністра абароны Андрэя Раўкова, ветэраны з'яўляюцца магутным атрадам беларускага народа ў забеспячэнні бяспекі, міру і стабільнасці ў краіне, а іх вопыт, мужнасць, ідэйная стойкасць, невычэрпны энтузіязм - пастаяннымі арыенцірамі для моладзі.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстага сходу, адзначыў, што прафсаюзы ў супрацоўніцтве з ветэранскімі арганізацыямі зрабілі шмат патрэбнага, карыснага і значнага для людзей і краіны ў цэлым. "Нас чакаюць яшчэ больш важных спраў, накіраваных на развіццё дзяржавы, працвітанне Беларусі", - лічыць ён.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый рэспублікі, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама ветэраны з Беларусі і Малдовы. Завяршыўся сход святочным канцэртам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі