Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2018, 13:40

У Беларусі да канца тыдня пахаладнее

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца тыдня пахаладнее, ападкаў не чакаецца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшыя выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які сфарміраваўся ў халодным паветры паўночных шырот, таму тэмпературны фон прадоўжыць паніжацца, а вось на снег разлічваць не даводзіцца", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 студзеня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі. Будзе без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман, шэрань. Па паўночным усходзе рэспублікі на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-8 градусаў марозу, удзень будзе ад нуля да мінус 6.

У бліжэйшыя выхадныя дні захаваецца ўплыў антыцыклону, таму будзе без ападкаў. У суботу, 13 студзеня, тэмпература ноччу панізіцца да 4-10 градусаў са знакам мінус, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Днём будзе мінус 1-6.

У нядзелю, 14 студзеня, ноччу тэмпература паветра апусціцца да 6-11 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях месцамі паветра пахаладнее да 12-14 марозу. Удзень чакаецца 2-7 градусаў са знакам мінус.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я па-ранейшаму будзе вызначаць антыцыклон, які перамесціцца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі. У панядзелак і аўторак, 15-16 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу - мінус 7-13, пры праясненнях - да мінус 15. Днём будзе 2-8 градусаў марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі