Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 19:45

У Беларусі будзе павышана дапамога па беспрацоўі асобным катэгорыям беспрацоўных

28 чэрвеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта аб павышэнні дапамогі па беспрацоўі асобным катэгорыям беспрацоўных. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер завяршаецца прапрацоўка дакумента з зацікаўленымі дзяржорганамі. Ён будзе ўнесены ва ўрад да канца чэрвеня 2016 года.

У прыватнасці, прапануецца дапамогу па беспрацоўі ўстанавіць у памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) беспрацоўным з ліку звольненых з ранейшага месца работы ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэннем колькасці або штату работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі