Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2017, 17:25

У Беларусі актывізуюць дзейнасць па прафілактыцы карупцыі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў Савет Міністраў, абласныя і Мінскі гарадскі выканкам пісьмо аб актывізацыі дзейнасці па прафілактыцы карупцыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, прапанавана прыняць комплекс скаардынаваных мер, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне эфектыўнага кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці органаў дзяржкіравання, выканкамаў, падпарадкаваных арганізацый; распрацаваць дзейсную сістэму мер па прадухіленні парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй і нанясення шкоды.

Адзначаецца, што кожны выпадак учынення карупцыйнага злачынства трэба дэталёва аналізаваць у арганізацыі, у якой працуе вінаватая асоба, з далейшым прыняццем мер па недапушчэнні такога ў будучым. Важна прымаць вычарпальныя меры ўздзеяння (аж да вызвалення ад займаемай пасады) да кіраўнікоў, якія не ажыццяўляюць належную дзейнасць па процідзеянні карупцыі, з-за чаго падначаленымі былі ўчынены карупцыйныя правапарушэнні. Неабходна выключыць факты фармалізму ў рабоце камісій па барацьбе з карупцыяй. Арганізаваць іх работу ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Згодна з арт.43 закона аб барацьбе з карупцыяй на працягу 10 дзён з моманту выяўлення правапарушэння інфармаваць дзяржорганы, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, аб фактах карупцыі.

Выкананне прапаноў, выкладзеных у пісьме, узята Генпракуратурай на кантроль.

У Беларусі ў 2016 годзе ўлічаны 1 593 карупцыйныя злачынствы (у 2015 годзе - 1 603). Рост адзначаны ў Гродзенскай і Мінскай абласцях. Павялічылася колькасць улічаных фактаў атрымання хабару (з 542 да 713), незаконнага ўдзелу ў прадпрымальніцкай дзейнасці (з 1 да 3), бяздзейнасці службовай асобы (з 6 да 15). Скарацілася колькасць крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (з 572 да 498), злоўжыванняў уладай або службовымі паўнамоцтвамі (са 188 да 175), перавышэнняў улады або службовых паўнамоцтваў (са 132 да 56), дачы хабару (са 121 да 113), пасрэдніцтваў у хабарніцтве (з 10 да 4).

Пры гэтым адзначаецца недастатковы ўзровень прафілактычнай работы па недапушчэнні праяў карупцыі ў дзейнасці службовых асоб органаў дзяржкіравання, выканкамаў, падпарадкаваных арганізацый, ёсць недахопы ў рабоце кантрольна-рэвізійных і кадравых службаў. Дзейнасць па прафілактыцы карупцыі ў шэрагу выпадкаў ажыццяўляецца бессістэмна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі