Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2017, 15:24

У Беларусі ад грыпу прышчэплена ўжо 27,6 працэнта насельніцтва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ад грыпу прышчэплена ўжо 27,6 працэнта насельніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Актыўная фаза кампаніі вакцынацыі супраць грыпу прадоўжыцца да канца лістапада. Перыяд кастрычніка-лістапада з'яўляецца самым спрыяльным часам для вакцынапрафілактыкі. Усяго прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу ў 2017 годзе плануецца зрабіць не менш як 40 працэнтам насельніцтва Беларусі, гэта значыць больш як 3,8 млн чалавек.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца слабаабароненым кантынгентам насельніцтва, якія падпадаюць пад высокую рызыку заражэння грыпам. У іх ліку медработнікі (прышчэплена больш за 60 працэнтаў), дзеці ва ўзросце да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з рознымі хранічнымі захворваннямі, асобы старэйшыя за 65 гадоў і цяжарныя (прышчэплена больш за 30 працэнтаў). Рызыка развіцця наступстваў пасля захворвання на грып у апошніх вельмі высокая.

Вакцынапрафілактыка з'яўляецца адзінай навукова абгрунтаванай, эканамічна мэтазгоднай і сацыяльна апраўданай стратэгіяй папярэджання грыпу і зніжэння захваральнасці на ВРІ, выкліканыя іншымі рэспіраторнымі вірусамі. Дзякуючы планавай вакцынацыі за апошнія 5-6 гадоў узровень захваральнасці на грып у Беларусі знізіўся ў 14-15 разоў. Аналіз выпадкаў часовай страты працаздольнасці сярод рабочых і служачых прадпрыемстваў паказаў, што вакцынацыя дае прыкметны эканамічны эфект. Напрыклад, на заводзе "Атлант" розніца ў захваральнасці на ВРІ сярод прышчэпленых і непрышчэпленых складае 3-5 разоў. Грып сустракаецца ў адзінкавых выпадках.

Паводле прагнозаў СААЗ, у бягучым эпідэмічным сезоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар'я будуць цыркуляваць тры штамы віруса грыпу: два аналагічныя мінулагоднім і адзін новы, які раней не цыркуляваў шырока, імунітэт у насельніцтва да яго на сфарміраваны - A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі