Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 14:04

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 33 зон адпачынку

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 33 зон адпачынку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 27 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта датычыцца сажалкі Баханова ў Лунінцы, возера Мотальскае ў Іванаўскім раёне, гарадскога пляжа на рацэ Мухавец у Жабінцы, возера ў вёсцы Хмелева ў Жабінкаўскім раёне. У Гомельскай вобласці размова ідзе пра раку Прыпяць да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры, У Гродзенскай вобласці - пра сажалку па праспекце Незалежнасці ў Слоніме, а ў Віцебскай - пра зоны адпачынку на Дняпры па вуліцы Правабярэжнай ў Дуброўне, па вуліцы Караткевіча і па вуліцы Сямёнава ў Оршы, зону адпачынку на Дняпры ДУА "Аздараўленчы лагер Лугаўцы".

У Мінскай вобласці ў спіс трапілі пляж на вадасховішчы Салігорскае ў Салігорску, пляж у Любані, месцы купання ў вёсцы Саска Ліпка, вёсцы Наруцэвічы Нясвіжскага раёна, а таксама сажалка ГСАК "Лагойск" у Лагойскім раёне. У Мінску гэта пляжы нумары 2, 5, 6, 7, 8 вадасховішча "Дразды", пляжы нумары 2, 3, 4, 8, 9 Заслаўскага вадасховішча, пляжы нумары 1, 2, 3, 4, 5 Цнянскага вадасховішча. У Магілёўскай вобласці абмежаванні датычацца Грабянёўскага возера, гарадскога пляжа на Дняпры ў Магілёве, пляжаў на Дняпры каля вёскі Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне, пляжа санаторыя "Шыннік" ААТ "Белшына", пляжа ДУП "Санаторый імя У.І.Леніна", гарадскіх пляжаў нумары 1, 2 у Бабруйску, гарадскога пляжа на Дняпры ў Шклове.

Купанне дзяцей абмежавана ў шасці зонах адпачынку. У Гомельскай вобласці абмежаванні датычацца пляжа "Каскад 2" у Гомелі, пляжа на Прыпяці ў Нароўлі, гарадскога пляжа (заліў) на Дняпры ў Рэчыцы. У спіс таксама трапіла Гродзенская вобласць: гэта сажалка па вуліцы Баграціёна ў Слоніме. У Мінскай вобласці размова ідзе пра вадаём пасёлка Бярэзінскае Маладзечанскага раёна, вадаём у вёсцы Саковічы Салігорскага раёна.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень правялі абследаванні 395 зон рэкрэацыі. На 16 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, якія датычацца абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзевалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і інш.

На вінаватых службовых асоб складзены адзін пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 13 рэкамендацый па ўстараненні выяўленых недахопаў, накіравана 20 пісем у мясцовыя выканаўчыя органы, 16 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 764 проб вады, 75 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам (51 - па мікрабіялагічных паказчыках, 24 - па санітарна-хімічных).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі