Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2018, 16:29

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 24 зон адпачынку

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 24 зон адпачынку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана на 17 зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці ў спіс трапілі пляжы "Цэнтральны" на левым беразе ракі Мухавец у Брэсце, на возеры Мяднянскае ў вёсцы Медна Брэсцкага раёна, на возеры ў вёсцы Хмелева, а таксама пляж санаторыя "Надзея" на рацэ Мухавец у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванні датычацца зоны рэкрэацыі на возеры Рагазнянскае ў пасёлку Бярэсце ў Брэсцкім раёне.

У Гомельскай вобласці купанне абмежавана на шасці пляжах: "Каскад-1", "Каскад-2", "Валатаўской", "Прудкоўскі" ў Цэнтральным раёне Гомеля, "Заходні" ў Савецкім раёне Гомеля, а таксама пляжы парку культуры і адпачынку ў Калінкавічах. У Магілёўскай вобласці гэта Пячэрскае возера ў Магілёве. У Гродзенскай вобласці ў спісе возера Кань-Белае і сажалка вёскі Луцкаўляны ў Гродзенскім раёне, возера ў вёсцы Ашуркі Шчучынскага раёна. У Мінску купанне абмежавана на пляжах нумар 6 вадасховішча "Заслаўскае" і нумар 2 вадасховішча "Дразды".

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана на 7 зонах рэкрэацыі. Гэта пляж "Цэнтральны" на правым беразе ракі Мухавец у Брэсце, на Дняпры ў Магілёве, ля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна, сажалка вёскі Вільчыцы Магілёўскага раёна, возера ў Шчучыне. У Мінску гэта пляжы нумар 5 і нумар 8 вадасховішча "Дразды".

Акрамя таго, забаронена купанне на адной зоне рэкрэацыі: пляжы гарадскога парку Жабінкі.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з 8 па 14 чэрвеня правялі абследаванні 394 зон рэкрэацыі. На 67 (17 працэнтаў) з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў наконт утрымання тэрыторыі, кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў, кабінак для пераапранання (раздзявалак), грамадскіх прыбіральняў.

Па выніках ацэнкі зон рэкрэацыі выдадзена 49 рэкамендацый аб устараненні выяўленых недахопаў, накіравана 32 пісьмы ў мясцовыя выканаўчыя органы, 29 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 1052 проб вады, 76 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі