Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2018, 13:12

У Беларусі абмежавана купанне ў 36 зонах адпачынку, забаронена - у чатырох

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абмежавана купанне ў 36 зонах адпачынку, забаронена - у чатырох, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана ў 17 зонах рэкрэацыі. У Брэсцай вобласці гэта зоны адпачынку на возеры Мяднянскае ў вёсцы Медна, на возеры Рагазнянскае ў пасёлку Бярэсце Брэсцкага раёна, пляжы на возеры ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна, па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (Вяслярны канал) у Брэсце. У Гомельскай вобласці ў спісе пляжы "Цэнтральны", "Каскад-2", "Валатаўской", "Прудкоўскі" ў Цэнтральным раёне і "Заходні" ў Савецкім раёне Гомеля, а таксама пляж у Камарыне Брагінскага раёна. Абмежаванні закранулі і азёры Гродзенскай вобласці: у вёсцы Ашуркі Шчучынскага раёна і Кань-Белае ў Гродзенскім раёне. У Мінску гэта пляжы нумароў 2, 4 вадасховішча "Заслаўскае", нумар 1 вадасховішча "Камсамольскае возера", а ў Мінскай вобласці - вадасховішча "Рудня" Слуцкага раёна, рака Случ у раёне 11-га гарадка на вуліцы Сацыялістычная ў Слуцку.

Абмежавана купанне дзяцей і дарослых у 19 зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці гэта пляжы "Цэнтральны" ў Брэсце, на правым і левым берагах ракі Мухавец, у вёсцы Парэчча на рацэ Ясельда, КУП "ДРАЦ "Світанак" на вадасховішчы Пагост у вёсцы Вяз у Пінскім раёне, ААТ "Рыбгас Палессе" на тым жа вадасховішчы. У Гомельскай вобласці - пляж "Каскад-1" у Цэнтральным раёне Гомеля, у Гродзенскай вобласці - возера ў Шчучыне. Абмежавана купанне і на пляжах у Мінску: нумары 1, 3, 6 вадасховішча "Заслаўскае", нумары 2, 5, 6, 7, 8 вадасховішча "Дразды". У Магілёўскай вобласці ў спісе Грабянёўскае вадасховішча, пляж на Дняпры ў Магілёве і ў вёсцы Палыкавічы, сажалка ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

Купанне забаронена ў 4 зонах рэкрэацыі. Гэта датычыцца пляжаў гарадскога парку ў Жабінцы, нумароў 5, 8, 9 вадасховішча "Заслаўскае" ў Мінску.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з 28 чэрвеня па 5 ліпеня абследавалі 364 зоны рэкрэацыі. На 41 (11,2 працэнта) з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў наконт утрымання тэрыторыі, кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў, кабінак для пераапранання (раздзявалак), грамадскіх прыбіральняў.

Выдадзены 42 рэкамендацыі аб устараненні выяўленых недахопаў, накіраваны 24 пісьмы ў мясцовыя выканаўчыя органы, 18 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні больш як 1 тыс. проб вады, 91 з іх не адпавядала ўстаноўленым гігіенічным нарматывам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі