Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 14:40

У Беларусі 95,8 працэнта дзяцей 3-6 гадоў атрымліваюць дашкольную адукацыю

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 95,8 працэнта дзяцей 3-6 гадоў атрымліваюць дашкольную адукацыю, гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Альбіна Давідовіч пры гэтым адзначыла, што дашкольная адукацыя ў Беларусі не з'яўляецца абавязковай. "Мы прадастаўляем магчымасць бацькам аддаваць дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі. Згодна з дзяржаўным стандартам у сферы адукацыі толькі ў пяцігадовым узросце ўсе дзеці павінны быць забяспечаны падрыхтоўкай да навучання ў школе", - праінфармавала начальнік упраўлення.

Паводле яе слоў, у некаторых рэгіёнах краіны захоўваецца напружанасць з забеспячэннем дзяцей месцамі ў садах крокавай даступнасці. "Складана ў асноўным у мікрараёнах, дзе ідзе актыўнае будаўніцтва і ўвод новага жылля, у вялікіх абласных цэнтрах, раёнах і мікрараёнах Мінска, дзе таксама ўводзіцца сацыяльнае жыллё. За I паўгоддзе 6605 дзяцей дашкольнага ўзросту не атрымалі пры першым звароце ва ўпраўленне, у аддзел адукацыі месца ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. Аднак, дзякуючы тым мерапрыемствам, якія мы праводзім па паляпшэнні даступнасці дашкольнай адукацыі, гэта лічба зніжаецца", - падкрэсліла Альбіна Давідовіч.

Па стане на верасень 2017 года ў рэспубліцы функцыянуюць больш за 3,8 тыс. устаноў дашкольнай адукацыі. Іх наведвае 426,3 тыс. выхаванцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі