Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 16:59

У Беларусі 37,1 працэнта ўведзенага ў I паўгоддзі жылля пабудавана для маючых патрэбу

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 37,1 працэнта ўведзенага ў першым паўгоддзі жылля пабудавана для маючых патрэбу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У студзені-чэрвені арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 19,3 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1,679 млн кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 622,8 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 37,1 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 413,5 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 400 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 460,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (27,4 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі