Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2018, 15:09

У Беларусі 20 чэрвеня будзе да 27 градусаў цяпла і без ападкаў

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў будзе 20 чэрвеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні 5-10 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 21-27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі