Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 10:31

У ацяпляльны сезон сістэма ЖКГ увайшла ўпэўнена - Церахаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ацяпляльны сезон сістэма ЖКГ увайшла ўпэўнена. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы "Трэба разабрацца" тэлеканала АНТ міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

"У ацяпляльны сезон сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўвайшла своечасова, упэўнена. Фактычна пасля таго, як мы падпісалі ўзгадненне на ўключэнне, былі прыняты рашэнні выканкамаў. Цяпло было пададзена так, як належыць па рэгламенце. Спачатку яно паступіла ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы, затым у медыцынскія ўстановы, толькі потым у жыллёвы фонд і ўжо затым, у апошнюю чаргу, у адміністрацыйныя будынкі", - адзначыў Аляксандр Церахаў.

Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень па горадзе Мінску ёсць 16 заявак на разваздушванне або на нейкія моманты, якія звязаны з тымі або іншымі недахопамі.

Таксама Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што сістэма ЖКГ рыхтуецца да ацяпляльнага сезона з першага ж дня адключэння ацяплення. Усе работы былі праведзены ў рэгламентныя тэрміны, і гэта дало свае вынікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі