Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2017, 12:11

Туман чакаецца ў асобных раёнах Беларусі 9 лістапада

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман чакаецца ў асобных раёнах Беларусі 9 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. У асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём - 3-9 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі