Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 13:44

Цыклон "Томас" з дажджом і моцным ветрам прыйшоў у Беларусь

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыклон "Томас" з дажджом і моцным ветрам прыйшоў у Беларусь, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"Цяпер Беларусь знаходзіцца пад уплывам цыклону "Томас", які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы праз заходнія раёны Украіны ўздоўж паўночна-заходніх граніц нашай краіны. Ноччу прайшлі моцныя дажджы, сёння днём яны адзначаюцца па паўночным захадзе. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за моцнага ветру 18 і 19 верасня. Чакаецца моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с, а месцамі да 21-24 м/с. Гэты цыклон паўплываў і на надвор'е на захадзе Украіны", - сказала Святлана Рыбакова.

Вецер пачне сціхаць днём 19 верасня: яго скорасць складзе 4-9 м/с, па паўночным усходзе з парывамі да 14 м/с. Цыклон будзе паступова адыходзіць на поўнач - паўночны ўсход.

Як паведамлялася, ва Украіне з-за непагоды адбылося абясточванне 478 населеных пунктаў у шасці абласцях - Хмяльніцкай, Цярнопальскай, Чарнавіцкай, Івана-Франкоўскай, Закарпацкай і Днепрапятроўскай. У горадзе Чарнаўцы пашкоджаны металічны дах гандлёвага цэнтра, у вёсцы Сцебні Пуцільскага раёна пашкоджаны шыферныя пакрыцці школы, адбылося падзенне амаль 50 дрэў. Шквальны вецер у Закарпацкай вобласці паваліў дрэвы на чыгуначныя пуці і разбурыў будынак на шахце. Ураган паваліў дрэвы ў многіх населеных пунктах горных раёнаў, пашкодзіў лініі электраперадачы, дахі прыватных дамоў і сацыяльных аб'ектаў. Паводле папярэдніх даных, ахвяр і пацярпелых няма.

Гэты ўраган прыйшоў ва Украіну з Румыніі, дзе з-за стыхіі загінулі 8 чалавек, амаль 70 пацярпелі. Парывы ветру валілі дрэвы і зрывалі дахі з дамоў. Пашкоджана мноства ліній электраперадачы, а таксама каналы водазабеспячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі