Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 10:43

Цыклон "Фрэдэрык" паўплывае на надвор'е ў Беларусі нязначна - Белгідрамет

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыклон "Фрэдэрык" паўплывае на надвор'е ў Беларусі нязначна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Тое, што "Фрэдэрык" нарабіў у Еўропе, нам не пагражае. Цыклон ужо страчвае актыўнасць, такіх складаных умоў надвор'я, якія адзначаліся ў еўрапейскіх краінах, мы ў сябе не чакаем", - падкрэслілі ў Белгідрамеце.

Пры гэтым сіноптыкі адзначылі, што пагаршэнне ўмоў надвор'я ў сувязі з прыходам "Фрэдэрыка" ўсё ж такі назіраецца. Ноччу па паўднёвым захадзе краіны прайшлі ўжо ападкі - снег, мокры снег, якія звязаны з атмасфернымі франтамі гэтага цыклону. "Сёння ў нас на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег, у паўднёва-заходніх раёнах - парывісты вецер, але штармавое папярэджанне мы не аб'яўлялі. Такіх інтэнсіўных снегападаў, моцнага ветру, як у Еўропе, мы не чакаем", - растлумачылі ў Белгідрамеце.

Днём 19 студзеня ў некаторых раёнах Беларусі чакаецца мяцеліца і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да 1-7 градусаў марозу, у другой палавіне дня будзе ад мінус 5 да плюс 1. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

У выхадныя Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я.

У суботу, 20 студзеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 7 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да мінус 5.

У нядзелю, 21 студзеня, у некаторых раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 3 да 9 градусаў марозу, днём будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі