Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2018, 16:29

ЦВК не разглядае магчымасць пераходу да збору подпісаў на планшэтах

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА назвала перспектыву пераходу да збору подпісаў з выкарыстаннем планшэтаў малаверагоднай у бліжэйшай будучыні.

Замяніць традыцыйныя папяровыя носьбіты пакуль не ўяўляецца магчымым, сказала кіраўнік ЦВК. "Па-першае, якім чынам будуць ставіцца подпісы выбаршчыка на планшэце? Не ўсе ж выбаршчыкі будуць мець права электроннага подпісу. Па-другое, магчымы любыя маніпуляцыі. Я думаю, гэта самая ненадзейная форма, бо электронныя даныя заўсёды можна знішчыць. Прычым не свядома, а пры дапамозе выпадковага віруса", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Таксама яна чарговы раз адзначыла дачаснасць уводу галасавання за мяжой праз пошту. "Звычайная пошта ставіць пад пагрозу тайну волевыяўлення. Канверт заўсёды мае даныя аб выбаршчыку, бюлетэнь таксама. Дарэчы, Злучаныя Штаты Амерыкі выкарыстоўваюць для грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, галасаванне па электроннай пошце. І яны разумеюць, што тут мае месца парушэнне тайны волевыяўлення, але адзначаюць, што калі выбаршчык ідзе на гэта свядома, то гэта яго праблема", - сказала кіраўнік ЦВК.

Акрамя таго, такі спосаб не дае ніякай эканоміі сродкаў, наадварот, патрабуе стварэння дадатковых умоў. "Аб пераходзе на электроннае галасаванне ў нас наогул пакуль размова не ідзе. Нам бы перайсці хаця б да электроннага рэгістра выбаршчыкаў, тады ўжо можна думаць аб лічбавізацыі далей", - дадала Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі