Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2017, 19:18

ЦТ па фізіцы прайшло ў штатным рэжыме

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы прайшло ў штатным рэжыме, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

ЦТ па фізіцы планавалі здаваць 30 тыс. 132 абітурыенты. Працэнт тых, хто не прыйшоў на іспыт, склаў крыху больш за 7 працэнтаў.

"Колькасць тых, хто не прыйшоў, у межах нормы. Тэсціраванне прайшло ў штатным рэжыме. З іспыту з аўдыторыі быў выдалены ўсяго толькі адзін чалавек з-за мабільнага тэлефона", - адзначыў Мікалай Фяськоў.

Наступнае ЦТ - па гісторыі Беларусі - пройдзе 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі