Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2019, 16:07

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісалі 42 чалавекі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове на 100 балаў напісалі 42 чалавекі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Рэзультаты ЦТ па беларускай мове ўжо даступны для абітурыентаў у асабістых кабінетах на сайце РІКВ, праінфармаваў Юрый Міксюк. "На 100 балаў напісалі 42 чалавекі", - адзначыў ён.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 11 чэрвеня з ЦТ па беларускай мове. Сёння, 23 чэрвеня, абітуриенты здавалі хімію. Рэзультаты ЦТ, як правіла, даступны для прагляду на сайце РІКВ не пазней як праз 10 рабочых дзён з даты правядзення тэсціравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі