Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 10:35

ЦТ на 100 балаў у гэтым годзе здалі ўжо 263 чалавекі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На цэнтралізаваным тэсціраванні ў гэтым годзе набралі 100 балаў ужо 263 чалавекі, паведаміла сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні рабочай групы па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юнакі і дзяўчаты паказваюць нядрэнныя вынікі. Па прадметах, тэсты па якіх правераны ўжо, ёсць 263 рэзультаты са 100 баламі", - сказала Наталля Качанава.

Напрыклад, па матэматыцы максімальна магчымы бал набралі 25 абітурыентаў, што менш, чым у мінулым годзе, але ў цэлым вынікі ЦТ лепшыя за мінулагоднія. Усяго на ЦТ было зарэгістравана больш як 100 тыс. чалавек.

Пасля праверкі ўсіх тэстаў пачнецца этап прыёму дакументаў. Шэраг ВНУ маюць намер выкарыстоўваць электронную сістэму залічэння. Віцэ-прэм'ер адзначыла, што ўдзельнікам пасяджэння ў час прыёму дакументаў трэба наведаць установы адукацыі і пракантраляваць, як будзе праходзіць гэты этап уступнай кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі