Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 09:04

Церахаў: прадпрыемствы ЖКГ павінны прытрымлівацца зацверджаных заданняў па зніжэнні затрат

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінны прытрымлівацца зацверджаных урадам заданняў па зніжэнні затрат, заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на выязной калегіі ведамства, якая адбылася ў Гомельскай вобласці. Аб гэтым піша Партал камунальнай дасведчанасці насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, неабходна ў тым ліку зніжаць страты ў цеплавых сетках, працаваць з насельніцтвам, пераконваючы людзей у неабходнасці пераводу іх дамоў на індывідуальнае ацяпленне і эканоміі рэсурсаў.

Удзельнікі калегіі падвялі вынікі работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця за І паўгоддзе бягучага года, абмеркавалі мерапрыемствы па праграме абыходжання з камунальнымі адходамі, а таксама перспектыўныя планы аптымізацыі схем цеплазабеспячэння населеных пунктаў, паэтапны перавод аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў на індывідуальнае ацяпленне ў тых населеных пунктах, дзе цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне з'яўляецца затратным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі