Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2017, 13:14

Церахаў даручыў урэгуляваць пытанне тарыфаў на вываз ЦКА для насельніцтва і юрасоб

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне тарыфаў на вываз цвёрдых камунальных адходаў для фізічных і юрыдычных асоб неабходна ўрэгуляваць. Такое даручэнне 23 ліпеня даў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на выязным пасяджэнні калегіі міністэрства, якое прайшло ў горадзе Слонім Гродзенскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Партал камунальнай дасведчанасці насельніцтва.

Пры наведванні палігона ЦКА ў вёсцы Грынькі Слонімскага раёна Аляксандр Церахаў звярнуў увагу на нязначную розніцу тарыфаў на вываз адходаў для фізічных і юрыдычных асоб. "Ён даручыў урэгуляваць гэта пытанне з выканкамам, каб не было лішніх затрат з бюджэту і грамадзяне не пераплачвалі за гэту паслугу", - гаворыцца ў паведамленні на партале.

На прыкладзе работы кацельні нумар 5 у Слоніме ўдзельнікам пасяджэння былі прадэманстраваны сістэма арганізацыі ўваходнага кантролю мясцовых відаў паліва і шляхі зніжэння сабекошту выпрацоўкі цеплавой энергіі. Міністр звярнуў увагу на неабходнасць эканамічнай мэтазгоднасці пры ўкараненні розных тэхналогій: "Аналагічныя аб'екты павінны быць акупнымі і абыходзіцца без субсідый з бюджэту раёна. Неабходна, каб выпрацоўка цеплавой энергіі адпавядала працазатратам".

У ходзе азнаямлення з арганізацыяй капітальнага рамонту і тэхнічнага абслугоўвання дамоў па вул. Падлесная ў Слоніме, Аляксандр Церахаў звярнуў увагу на неабходнасць павышэння якасці паслуг для насельніцтва і змяншэння тэрмінаў капрамонту.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы жыллёва-камунальнай галіны і рэалізацыі дзяржпраграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады за першае паўгоддзе. Асобнай тэмай абмеркавання сталі пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы "Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў". Аляксандр Церахаў падкрэсліў важнасць эканамічных паказчыкаў развіцця галіны ў рамках нарматыўнага фінансавання, звярнуў увагу на тое, як выконваюць абавязацельствы мясцовыя органы ўлады і якія меры прымаюць арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі для зніжэння затрат. "Ёсць рэгіёны, у якіх чаканы рэзультат адрозніваецца ад рэальнага, - адзначыў Аляксандр Церахаў. - Гэта наводзіць на думку, што кіраўнікі не валодаюць сітуацыяй. Для справаздачнай калегіі спрабуюць паказаць крыху лепшыя лічбы, а далей думаюць, што ўсё, можа, неяк само вырашыцца". У той жа час міністр нагадаў аб паспяховай рабоце галіны ў мінулым годзе па зніжэнні затрат у сістэме ЖКГ і заклікаў прысутных прадаўжаць работу ў гэтым напрамку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі