Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2017, 13:58

Цёплае надвор'е чакаецца ў пачатку жніўня ў Беларусі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е чакаецца ў пачатку жніўня ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне, ці прыйдзе ў Беларусь сапраўднае лета, Алена Камароўская адказала: "Сіноптыкі чакаюць цёплага надвор'я ў пачатку жніўня. Жнівень бывае самым цёплым месяцам лета. Не выключана магчымасць, што ў бягучым годзе таксама так атрымаецца".

Паводле яе слоў, тэмпература паветра ў чэрвені была блізкая да кліматычнай нормы. Але першыя дзве дэкады ліпеня яна была на 1-1,5 градуса ніжэйшая за норму. Апошні раз так холадна ў ліпені ў Беларусі было ў 1998 годзе.

Алена Камароўская расказала і пра надвор'е на бягучы тыдзень: "Гэты тыдзень будзе даволі цёплым, пройдуць дажджы. Менш камфортным будзе надвор'е ў наступныя выхадныя - чакаюцца дажджы і паніжэнне тэмпературы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі