Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 13:03

Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі да канца тыдня

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі да канца тыдня. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік сектара метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных прагнозаў службы метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў, вывучэння клімату і фонду даных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля Клявец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Віноўнікам дажджоў на гэтым тыдні з'яўляецца маларухомы паўднёвы цыклон, цэнтр якога - над паўночным усходам Украіны. На тэрыторыю нашай краіны паступае цёплае вільготнае паветра чарнаморскага паходжання. Надвор'е з праліўнымі дажджамі і высокай тэмпературай паветра, што ўсталявалася ў Беларусі, больш характэрна для чарнаморскага ўзбярэжжа, - расказала Наталля Клявец. - Да канца гэтага тыдня тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых вільготных паветраных мас, таму захаваецца няўстойлівае, па-летняму цёплае надвор'е. У дзённы і вячэрні час у многіх раёнах краіны будуць адзначацца дажджы рознай інтэнсіўнасці, навальніцы, суправаджаемыя парывістым ветрам. У начны час навальнічная актыўнасць і дажджы будуць слабець. Тэмпературны рэжым застанецца павышаным: ноччу - плюс 14-19 градусаў, днём - плюс 22-28".

У пачатку наступнага тыдня на захадзе Беларусі дажджоў стане менш. У той жа час у цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах краіны захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі, верагоднасць навальніц застанецца высокай. Тэмпература паветра амаль не зменіцца: ноччу - ад плюс 11 на захадзе да 18 градусаў вышэй за нуль на ўсходзе, днём - 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі