Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2018, 12:38

Цёпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пераважны ўплыў на надвор'е будзе аказваць скандынаўскі антыцыклон. Чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 31 ліпеня, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на паўночна-заходнія раёны Расіі. У асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, не абыдзецца без кароткачасовых навальніц. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад 24 градусаў па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе.

У сераду, 1 жніўня, пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 19-20. Удзень будзе ад 24 градусаў па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе.

У чацвер, 2 жніўня, таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18, удзень - 24-29 градусаў.

У пятніцу, 3 жніўня, толькі днём у асобных раёнах па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў. Удзень будзе 24-29, па паўднёвым захадзе краіны месцамі паветра прагрэецца да 30 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі