Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 12:57

Цёпла і дажджліва будзе ў Беларусі на гэтым тыдні

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёпла і дажджліва будзе ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Свежае паветра з Балтыйскага мора ненадоўга прынесла камфортнае летняе надвор'е. Сёння ў сярэдзіне дня чакаецца ад плюс 19 градусаў па поўначы да плюс 28 на поўдні краіны. Такі тэмпературны фон адпавядае кліматычнай норме для сярэдзіны жніўня. Заўтра сінаптычная сітуацыя зменіцца. На Беларусь ідзе вельмі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, у дзённы час да паўночна-заходніх рэгіёнаў падыдзе франтальны раздзел", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 14 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень пераважна па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад 11 да 18 градусаў цяпла, у другой палавіне дня паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, у паўднёвых раёнах - да плюс 30-32 градусаў. Тэмпературны фон на 3-7 градусаў перавысіць кліматычную норму.

У сераду, 15 жніўня, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў, звязаных з цыклонам, што ідзе з поўдня Швецыі на Эстонію. Пры такой сітуацыі на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі магчымы моцныя дажджы. Вецер пры навальніцах будзе парывістым. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 15 да 20 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 22-28 градусаў, па крайнім паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29-32 градусаў.

У чацвер, 16 жніўня, на фоне росту атмасфернага ціску чакаецца паступленне няўстойлівых свежых паветраных мас з поўначы Балтыйскага мора. У асобных раёнах прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра будзе адпавядаць кліматычнай норме: уначы - плюс 11-17 градусаў, удзень - ад 19 да 26 градусаў цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, у канцы тыдня і ў гэтыя выхадныя будзе цёпла. Тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 23-28 градусаў, месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы, магчымы навальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі