17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў гэтыя выхадныя дні і ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу, 18 кастрычніка, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе, што паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, удзень - плюс 14-20.
У суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 5 да 12, удзень будзе 13-20 цяпла, па поўдні краіны - да плюс 22 градусаў.
У нядзелю прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень - 15-21, па паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца да плюс 23.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў цяпла, удзень - 14-21, па поўдні краіны - да плюс 23.
У аўторак, 22 кастрычніка, малаактыўны атмасферны фронт абумовіць у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць ад 6 да 13, удзень будзе 10-17 градусаў цяпла, па поўдні краіны - плюс 18-21.-0-