Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Цэнтры падтрымкі навукі і тэхналогій прапануецца стварыць у Беларусі

Грамадства 23.05.2017 | 16:29

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтры падтрымкі навукі і тэхналогій прапануецца стварыць у Беларусі, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Анатоль Сільчанка ў час Форуму бізнес-ідэй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануецца стварыць цэнтры падтрымкі навукі і тэхналогій, у прыватнасці ў Брэсцкім рэгіёне. Яны могуць быць філіяламі навукова-тэхналагічных паркаў або Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій. Такія цэнтры даюць магчымасць выкарыстоўваць усе міжнародныя базы даных па патэнтах", - сказаў Анатоль Сільчанка.

Ён адзначыў, што задача Форуму бізнес-ідэй - вызначыць праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе рэалізацыі інавацыйнай прадукцыі, камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак. "Нам важна зразумець, якія ўзнікаюць цяжкасці і на чым неабходна сканцэнтраваць намаганні, каб іх пераадолець. Мы будзем абмяркоўваць і тое, якія паслугі, якую дапамогу можа аказваць ДКНТ. Адна з іх - патэнтна-інфармацыйны пошук", - дадаў намеснік старшыні ДКНТ.

Паводле яго слоў, цяпер ДКНТ працуе над зніжэннем кошту ставак патэнтных пошлін. "Гэту праблему мы ведаем, праект пастановы цяпер адпрацоўваецца", - дадаў Анатоль Сільчанка.

Форум бізнес-ідэй уваходзіць у праграму Беларускага прамысловага форуму. Яго арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і ўнітарнае прадпрыемства "Экспафорум".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.