23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральную частку Мінска на час спаборніцтваў па веласпорце на шашы перакрыюць для ўсіх відаў транспарту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.
У суботу і нядзелю запланаваны групавыя гонкі. 22 чэрвеня ў 12.30 - старт жаночай групавой гонкі, 23-га ў 12.00 - мужчынскі.
Гонка стартуе на Кастрычніцкай плошчы і пройдзе па маршруце: праспект Незалежнасці - вуліца Энгельса - Інтэрнацыянальная - Янкі Купалы - Куйбышава - Алаізы Пашкевіч - Чычэрына - Кісялёва - Куйбышава - Камуністычная - праспект Незалежнасці - плошча Перамогі - праспект Незалежнасці - вуліца Фрунзэ - Першамайская - Пуліхава - Смаленская - Трасцянецкая - 2-і Веласіпедны завулак - Разварот - вуліца Трасцянецкая - Леніна - Ульянаўская - Першамайская - Янкі Купалы - Карла Маркса - Энгельса - праспект Незалежнасці - плошча Перамогі (разварот) - праспект Незалежнасці - фініш на Кастрычніцкай плошчы. У час спаборніцтва рух па гэтых вуліцах будзе абмежаваны: 22 чэрвеня да 16.30, 23-га - з 9.00 да 17.30.
У панядзелак, 24 чэрвеня, пройдзе трэніроўка спартсменаў. З 7.30 да 13.30 рух транспарту па маршруце спаборніцтваў будзе закрыты. Спаборніцтвы пройдуць 25 чэрвеня, у аўторак. У 10.00 адбудзецца старт жаночай індывідуальнай гонкі з раздзельным стартам, у 13.00 - мужчынскі. 25 чэрвеня рух па маршруце велагонкі будзе абмежаваны з 7.00 да 17.00.
Індывідуальная гонка на час стартуе ў раёне Кастрычніцкай плошчы, з вуліцы Інтэрнацыянальнай, і пройдзе па маршруце: вуліца Янкі Купалы - Куйбышава - Алаізы Пашкевіч - Максіма Багдановіча - Старажоўская - Камуністычная - Няміга - Раманаўская Слабада - Кальварыйская - Ціміразева. На перакрыжаванні з вуліцай Лесі Украінкі спартсмены выканаюць разварот і будуць рухацца ў зваротным напрамку ў бок Кастрычніцкай плошчы. Фінішаваць веласіпедысты будуць на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
На ўчастках дарог, дзе пройдзе велагонка, нельга паркаваць асабісты і службовы транспарт. У ДАІ Мінска рэкамендуюць вадзіцелям актыўна выкарыстоўваць транспартныя кольцы (першае і другое) і МКАД. Значныя змяненні чакаюць таксама і наземныя маршруты грамадскага транспарту, якія супадаюць з маршрутам велагонак.-0-