Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2016, 16:10

Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр беларускай мовы плануецца адкрыць у Пакістане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Гэты праект абмяркоўваўся разам з іншымі напрамкамі двухбаковага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы ў час візіту ў Пакістан дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам 11-15 красавіка.

"Праект, што датычыцца адкрыцця на базе Нацыянальнага ўніверсітэта сучасных моў Пакістана цэнтра (кафедры) беларускай мовы пры садзейнічанні Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, выйшаў на фінальную стадыю. Бакі ўзгаднілі пытанні напаўняльнасці гэтай структуры", - падкрэслілі ў дыпмісіі.

У пасольстве адзначылі, што на ўзроўні міністэрстваў адукацыі дзвюх краін прынята рашэнне заключыць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, навуковых ступеней і званняў, а таксама распрацаваць і падпісаць дарожную карту супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

У час перагавораў абмяркоўваліся магчымасці абмену студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі сумесных адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў. У адказ на зацікаўленасць пакістанскага боку першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш пацвердзіў гатоўнасць беларускіх калег аказаць садзейнічанне ў стварэнні Універсітэта прыкладных кваліфікацый у Пакістане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі