Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2016, 15:42

Цэнтр актыўнага даўгалецця адкрыецца ў Беларусі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр актыўнага даўгалецця адкрыецца ў Беларусі, паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час прэс-канферэнцыі на тэму "Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Са студзеня 2017 года будзе запушчаны рэсурсны цэнтр актыўнага даўгалецця на базе Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава ў Бараўлянах", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

У цэнтры будуць сканцэнтраваны навуковыя, кадравыя рэсурсы. Ён будзе аснашчаны адпаведным абсталяваннем. Спецыялісты будуць распрацоўваць методыкі, тэхналогіі для актыўнай работы з пажылым насельніцтвам, якія ў далейшым будуць рэкамендаваны для тыражавання на ўсю краіну.

У цэлым, паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, сёння трэба гаварыць не проста аб павелічэнні чаканай працягласці жыцця, а аб чаканай працягласці якаснага жыцця. З узростам якасць жыцця асоб старэйшага ўзросту павінна захоўвацца на добрым узроўні. Тым больш што актыўных пенсіянераў у краіне становіцца ўсё больш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі