Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2016, 14:18

Тры новыя аўтобусныя маршруты пачнуць працаваць у Мінску з 1 чэрвеня

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры новыя аўтобусныя маршруты пачнуць працаваць у Мінску па будных днях з 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".

Аўтобусы маршруту нумар 120 "Малінаўка-6 - ст.м. Малінаўка" будуць хадзіць па вул. Громава, вул. Ясеніна ў абодвух напрамках. Час работы: 6.50 - 8.50, 16.35 - 19.20. Траса аўтобусаў маршруту нумар 177Э "ДС Кунцаўшчына - Азярцо" (экспрэс) праляжа па вул. Кунцаўшчына, Лабанка, Шаранговіча, МКАД, а/д Н-8931 у абодвух напрамках. На маршруце будзе прадугледжана выкананне 2 рэйсаў. Аўтобусы маршруту нумар 180С "Чырвоны Бор - ДС Сярова" (скорасны) паедуць па вул. Адзінцова, Лабанка, Гарэцкага, Алібегава, прасп. газеты "Звязда", вул. Громава, МКАД, вул. Казінца, Каржанеўскага, Лейтэнанта Кіжаватава, Асіповіцкая, Асаналіева ў абодвух напрамках. На маршруце будзе прадугледжана выкананне 6 рэйсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі