Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2018, 10:58

Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 29-31 мая

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 29-31 мая, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Першае мерапрыемства запланавана 29 мая ў аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 2 (пр. Любімава, 14). Свае прапановы прэзентуюць прадстаўнікі РУП "Беларускія латарэі" і СУ нумар 205 "МАПІД".

Другі міні-кірмаш адбудзецца 30 мая ў аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 1 (вул. Я.Коласа, 69) пры ўдзеле УП "Рыярыта", Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Светач", "Аўтаспецтранс", РУП "Беларускія латарэі".

Завершыць тыднёвую праграму акцый па працаўладкаванні міні-кірмаш у аддзеле абслугоўвання грамадзян нумар 3 (вул.Шчарбакова, 32). Са сваімі вакансіямі саіскальнікаў азнаёмяць прадстаўнікі ААТ"Аўтаспецтранс", ААТ "Будмаш", Мінскі завод шасцерняў.

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00. Саіскальнікі працоўных месцаў змогуць даведацца аб наяўнасці вакансій, умовах працы і аплаце, пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання, атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы.

На мінулым тыдні ў міні-кірмашах вакансій прынялі ўдзел 6 прадпрыемстваў, кансультацыі атрымалі 18 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі