Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 18:49

Трэць уведзенага ў студзені-кастрычніку жылля пабудавана для маючых патрэбу

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэць уведзенага ў студзені-кастрычніку ў Беларусі жылля пабудавана для маючых патрэбу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені - кастрычніку 2017 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 34,8 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3050,6 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1005,8 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 33 працэнты ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 468,4 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 530,9 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 887,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 29,1 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі