Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Транспартная інспекцыя будзе да канца лета правяраць пры ўездзе аўтобусы з беларускімі турыстамі

Грамадства 08.08.2018 | 15:50
Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартная інспекцыя будзе да канца лета правяраць аўтобусы з турыстамі, што вяртаюцца ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Глямбоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Транспартнай інспекцыяй прынята рашэнне аб правядзенні праверак аўтобусаў, якія перавозяць турыстычныя групы грамадзян Беларусі на адпачынак ва Украіну, Балгарыю і г.д. Гэтыя праверкі ажыццяўляюцца з 11 ліпеня пры ўездзе ў Беларусь і будуць праводзіцца да 31 жніўня, - сказаў Сяргей Глямбоўскі. - Першыя праверкі праводзіліся ў пункце пропуску "Макраны" ў Брэсцкай вобласці, пасля - у Гомельскай вобласці ў пункце пропуску "Новая Гута". Цяпер гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу, а таксама ў месцах прыбыцця аўтобусаў пасля высадкі груп пасажыраў".

Кантрольныя мерапрыемствы арганізаваны такім чынам, каб мінімізаваць прастой транспартных сродкаў аўтамабільных перавозчыкаў і выключыць канфліктныя сітуацыі з пасажырамі.

Гаворачы аб прамежкавых выніках праверак, Сяргей Глямбоўскі адзначыў, што парушэнні розных патрабаванняў зафіксаваны ў кожнага чацвёртага аўтобуса. "Гэта невыкананне вадзіцелямі рэжыму працы і адпачынку, факты ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху без дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Былі выяўлены і іншыя парушэнні, - дадаў ён. - Асобы, якія дапусцілі парушэнні, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Складзеныя па фактах удзелу ў руху без дзяржтэхагляду матэрыялы накіроўваюцца ў Мінтранс для спынення дзеяння ліцэнзіі перавозчыкаў".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").