Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2018, 10:41

Тэмпературныя рэкорды пабіты 3 мая ў пяці абласных цэнтрах

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпературныя рэкорды пабіты 3 мая ў пяці абласных цэнтрах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Па ўсёй паўднёвай палавіне краіны 3 мая быў перакрыты тэмпературны максімум дня. Мяжа праходзіла па лініі Гродна - Ваўкавыск - Баранавічы - Стоўбцы - Мінск - Беразіно - Магілёў - Слаўгарад - Касцюковічы. Тэмпературны рэкорд быў пабіты ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем Віцебска", - расказалі ў Гідрамеце.

Так, у Гродне 3 мая тэмпература паветра складала плюс 27,4 градуса, раней цяплей за ўсё ў гэты дзень было ў 1977 годзе - 26,9 градуса. У Магілёве, Брэсце і Гомелі таксама абнавіўся рэкорд 41-гадовай даўнасці. Учора ў Магілёве паветра прагрэлася да 29 градусаў супраць 27,1 у 1977 годзе, у Брэсце - да 29,8 градуса (папярэдні рэкорд плюс 28 градусаў), у Гомелі - да 30,9 (27,5 цяпла). У Мінску 3 мая тэмпература паднялася да 26,8 градуса, у гэты дзень у 1996 годзе было плюс 23,7.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўдзень будзе 24-30 вышэй за нуль, па паўночным захадзе плюс 20-23.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі