Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2019, 11:42

Тэмпература паветра ў Беларусі ў першай дэкадзе ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за норму

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі ў першай дэкадзе ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першы дзень ліпеня яшчэ адзначалася гарачае надвор'е: на многіх метэастанцыях тэмпература перасягнула плюс 35 градусаў, а ў Брагіне слупок тэрмометра нават дасягнуў адзнакі плюс 36,4 градуса. Нягледзячы на гэта, першая дэкада ліпеня ў цэлым была халоднай: большую яе частку ўтрымлівалася сярэднесутачная тэмпература на 2-6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Нягледзячы на тое што дажджы ідуць практычна ўсю дэкаду, яны не такія інтэнсіўныя, і ападкаў у цэлым па краіне выпала каля нормы для гэтага перыяду. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці - у сярэднім каля 40 мм (139 працэнтаў кліматычнай нормы), а менш за ўсё - у Магілёўскай (у сярэднім 16 мм, або 59 працэнтаў кліматычнай нормы)", - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўдзень па краіне будзе ў межах 16-22 градусы цяпла.

Сіноптыкі адзначаюць, што ў бліжэйшы тыдзень цяпла чакаць не трэба: тэмпературны фон будзе ніжэйшы за кліматычную норму. Таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы і слабы туман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі