Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2019, 17:06

Тэлеканал Euronews расказаў пра Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал Euronews расказаў пра Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

Адзін з вядучых каналаў навін Еўропы ў сюжэце азнаёміў тэлегледачоў з комплексам у вёсцы Азярцо (Мінскі раён). У матэрыяле расказваецца пра традыцыі беларускай вёскі мінулага, асаблівасці побыту жыхароў.

Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" і тэлеканал Euronews заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве. У адпаведнасці з ім еўрапейскі тэлеканал размясціў у сваім эфіры відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і праводзімаму спартыўнаму форуму.

Euronews - еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які вядзе вяшчанне на 12 мовах у больш як 160 краінах свету. Аўдыторыя канала складае больш за 430 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі