Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2018, 15:37

Сума аказанай адраснай сацдапамогі ў 2017 годзе павялічылася на 21,4 працэнта

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2017 годзе атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі сталі 310,2 тыс. чалавек, яе сума склала Br87,9 млн і ў параўнанні з 2016 годам павялічылася на 21,4 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Штомесячная сацдапамога ў 2017 годзе назначана 91,3 тыс. чалавек на суму Br22,2 млн (на 43,7 працэнта больш, чым у 2016-м); аднаразовая - 45,6 тыс. чалавек на Br4,8 млн (на 25,6 працэнта больш). Сацыяльную дапамогу для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў атрымалі 131,3 тыс. чалавек на суму Br33,9 млн (плюс 22,8 працэнта); прадуктамі харчавання забяспечана 28 тыс. дзяцей першых двух гадоў жыцця на Br22,1 млн (на 23,4 працэнта больш).

З 1 ліпеня 2017 года сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацрэабілітацыі выключана з сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Да ўступлення ў сілу адпаведнага ўказа гэты від дапамогі атрымалі 14 тыс. чалавек на суму Br4,9 млн.

Сярэдні памер дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў Br40,42 у месяц на аднаго чалавека (на 18,2 працэнта больш, чым у 2016 годзе), аднаразовай - Br105,95 (на 20,9 працэнта больш), сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў - Br257,94. Сярэдні кошт набору прадуктаў харчавання для дзяцей да двух гадоў жыцця склаў Br131,35.

Асноўнымі атрымальнікамі штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог з'яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (67,4 працэнта ад агульнай колькасці атрымальнікаў гэтых дапамог). Колькасць адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў склала 6,4 тыс. чалавек (4,7 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі