Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2017, 15:24

Стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб па новых відах дзейнасці зацверджаны ў Мінскай вобласці

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскай вобласці зацверджаны стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб па новых відах дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Адпаведнае рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 17 кастрычніка 2017 года нумар 230 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Стаўкі распрацаваны, зыходзячы з існуючай практыкі, - гэта мінімальныя і сярэднія сумы. Яны суадносяцца з лічбамі, зацверджанымі ў іншых рэгіёнах рэспублікі. Крыху вышэйшыя стаўкі ў Мінскім раёне - на ўзроўні абласных цэнтраў.

Як паведамлялася БЕЛТА, у адпаведнасці з указам нумар 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб" для развіцця самазанятасці насельніцтва фізічным асобам прадастаўлена права без праходжання працэдуры дзяржрэгістрацыі ў якасці ІП самастойна рэалізоўваць некаторыя віды тавараў, а таксама ажыццяўляць асобныя віды дзейнасці, звязаныя з аказаннем паслуг (выкананнем работ), якія не адносяцца да прадпрымальніцтва. Пры гэтым фізічныя асобы праводзяць выплату адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Яны не абавязаны весці ўлік даходаў і расходаў, а таксама прадстаўляць падатковую справаздачнасць. У сувязі з тым, што пералік відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай, пашырыўся, у рашэнне Мінаблсавета дэпутатаў ад 23 снежня 2016 года нумар 178 унесены дапаўненні па стаўках адзінага падатку для фізічных асоб па дадатковых відах дзейнасці.

Памеры ставак адзінага падатку дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад населеных пунктаў. Так, у Мінскай вобласці ў першай групе - Мінскі раён, у другой - Барысаў, Жодзіна, Маладзечна, Слуцк, Салігорск, у трэцяй - іншыя населеныя пункты рэгіёна. У прыватнасці, стаўкі адзінага падатку пры рэалізацыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі для Мінскага раёна складуць Br16 у месяц, для другой групы - Br15, для трэцяй - Br10; пры выкананні работ і паслуг па дызайне інтэр'ераў, афармленні аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных будынкаў, памяшканняў, па мадэляванні прадметаў афармлення інтэр'ера, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў - адпаведна Br97, Br87 і Br57; пры выкананні рамонту гадзіннікаў, абутку - Br31, Br28 і Br23. Стаўкі адзінага падатку пры выпуску адзення (у тым ліку галаўных убораў) і абутку з матэрыялаў заказчыка зацверджаны ў памеры Br51, Br46 і Br23 адпаведна, пры аказанні цырульніцкіх і касметычных паслуг, паслуг па манікюры і педыкюры - Br80, Br60, Br47 і г.д.

Пры прадастаўленні фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач, якія знаходзяцца ва ўласнасці, для кароткатэрміновага пражывання стаўкі адзінага падатку складаюць у месяц у Мінскім раёне - Br145, у Барысаве, Жодзіне, Маладзечне, Салігорску - Br131, у Слуцку - Br86, у Мядзеле, курортным пасёлку Нарач з 1 мая па 30 верасня - Br120, з 30 верасня па 1 мая - Br113, у Нясвіжы з 1 мая па 30 верасня - Br113, з 30 верасня па 1 мая - Br95, у іншых населеных пунктах Мінскай вобласці - Br86. Устаноўлены стаўкі адзінага падатку таксама пры прадастаўленні фізічным асобам для кароткатэрміновага пражывання аднаго, двух, трох і больш пакояў у адным жылым памяшканні.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі