Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2017, 18:04

Стагадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі

26 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Стагадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Сярод айчынных доўгажыхароў з сяміразовай перавагай лідзіруюць прадстаўніцы прыгожага полу: сваё стагоддзе адзначылі 365 жанчын і 50 мужчын.

Паводле слоў спецыялістаў, на 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы пяць беларусаў знаходзяцца ў паважнай узроставай катэгорыі 110 гадоў і старэйшыя, з іх адзін чалавек - жыхар Гродзенскай вобласці - ва ўзросце 115 гадоў і старэйшыя.

Гродзенская вобласць традыцыйна лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў: тут на 1 студзеня бягучага года налічваўся 81 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Віцебская вобласць (66), на трэцяй - Гомельская (58). У Мінскай вобласці пражываюць 56 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Брэсцкай вобласці - 55, у горадзе Мінску - 54, у Магілёўскай вобласці - 45.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі