Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 09:00

ССНУ Беларусі пачынаюць прыём дакументаў

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.

Прыём дакументаў на бюджэт ад паступаючых з агульнай сярэдняй адукацыяй і прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй прадоўжыцца па 9 жніўня, на платную форму навучання - па 16 жніўня. Здаць уступныя іспыты гэта катэгорыя абітурыентаў зможа 10-12 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 14 жніўня, на платнай аснове - па 17 жніўня.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, абітурыент павінен прадставіць у прыёмную камісію ССНУ пасведчанне асобы, заяву, дакумент аб адукацыі, а таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынскую даведку, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі