Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2017, 11:25

Сродкі ад "Забегу тысячы сэрцаў" накіруюць на дыягнастычнае абсталяванне ў РНПЦ дзіцячай хірургіі

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заробленыя ў час забегу ў падтрымку РНПЦ дзіцячай хірургіі сродкі плануецца расходаваць на закупку дыягнастычнага абсталявання, паведаміў журналістам дырэктар цэнтра Канстанцін Драздоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты забег прысвечаны дзіцячаму сэрцу. У нашым цэнтры аперыруюцца дзеці з парокамі сэрца з усёй Беларусі. Яны атрымліваюць своечасовае лячэнне. Мы спадзяёмся, што сума, якую збяром, будзе расходавана на закупку дыягнастычнага абсталявання, якое дасць магчымасць нам своечасова выяўляць парокі сэрца і адпаведна своечасова іх карыгіраваць", - сказаў Канстанцін Драздоўскі. Размова ідзе аб набыцці ультрагукавых датчыкаў, ультрагукавога абсталявання для дыягностыкі паталогій сэрца ў маленькіх дзяцей, нованароджаных, у плода.

У гэты момант у РНПЦ дзіцячай хірургіі на лячэнні знаходзяцца амаль 60 дзяцей. У год карэкцыя праводзіцца 1100-1200 дзецям з прыроджанымі парокамі сэрца з усёй Беларусі.

Масавы дабрачынны забег, у час якога кожны жадаючы мог дапамагчы дзецям з праблемамі сэрца і сасудаў, прайшоў 27 мая вакол "Мінск-Арэны". У ім прынялі ўдзел сотні чалавек - вядомыя спартсмены, медыкі, зоркі шоу-бізнесу, грамадскія дзеячы і проста нераўнадушныя людзі. Каб аказаць дапамогу дзецям, неабходна было зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатку на смартфоне і выкласці ў сацыяльныя сеткі ў выглядзе скрыншоту з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Усе кіламетры, якія прабеглі ўдзельнікі, velcom перавядзе ў грошы з разліку Br4 за 1 км. Сродкі будуць накіраваны ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта НАК Андрэя Асташэвіча, усе ўдзельнікі сабраліся тут па добрай волі і па закліку сэрца - дапамагчы дзецям, у якіх сардэчныя захворванні. Яны не толькі сваім прыкладам пакажуць, як трэба весці здаровы лад жыцця, але і адначасова дапамогуць у закупцы неабходнага абсталявання.

"Забег тысячы сэрцаў" праводзіўся кампаніяй velcom пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства аховы здароўя. Ініцыятыва накіравана на дапамогу дзецям, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і развіццё бегавой культуры ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі